У мінулым годзе ў Міжземным моры адбылася найбуйнейшая катастрофа карабля з мігрантамі за апошнія дзесяць гадоў. Каля 600 чалавек на рыбацкай лодцы патанулі.
Паводле грэчаскіх следчых, у гібелі мігрантаў вінаватыя дзевяць егіпцян. Іх абвінавацілі ў кантрабандзе людзей і патапленні рыбацкай лодкі ў чэрвені мінулага года. Фігурантам пагражае пажыццёвае зняволенне.
Праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International і Human Rights Watch, маюць заўвагі што да надзейнасці праведзенага расследавання і сабраных доказаў. BBC паведамляе, што некаторыя сярод тых, хто выжыў, адмаўляюць абвінавачванні, указваючы на тое, што адказнасць за патапленне лодкі ляжыць на берагавой ахове Грэцыі.
ААН мяркуе, што загінулі больш за 500 чалавек, у тым ліку каля 100 жанчын і дзяцей. Мяркуецца, што на лодцы магло знаходзіцца да 750 мігрантаў, якія хацелі дабрацца да Італіі з Лівіі.
ПР/юл